Краткая справка:
фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі
Варианты названия:
Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі"
Названия на других языках:
"Дожинки" (русский); Фестиваль-ярмарка тружеников села "Дожинки" (русский);
Предыдущие названия:
Республиканский фестиваль-ярмарка тружеников села "Дожинки"; Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі"
2215 символов
Справка
Дажынкі – старадаўняе народнае свята беларусаў, звязанае з заканчэннем жніва. А паколькі паводле народнай мудрасці хлеб усяму галава, то яно было адным з галоўных свят у жыцці селяніна. Па традыцыі ў апошні дзень жніва самая паважаная жанчына вёскі адпраўлялася ў поле. З першымі промнямі сонца яна пачынала жаць. Далей да яе далучаліся і астатнія жанчыны. Калі быў сабраны апошні сноп, кожная з удзельніц жніва адкладвала па адным каласку для агульнага дажынкавага снапа. Пасля гэтага адбывалася ўрачыстае шэсце ўсіх удзельнікаў дажынак са снапом да дома самага паважанага гаспадара, дзе пачыналася свята. Сёння яно стала рэспубліканскім фестывалем-кірмашом працаўнікоў вёскі “Дажынкі” і праводзіцца кожны год з 1996 г. па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Фестываль мае свой герб, абавязковымі атрыбутамі свята з’яўляюцца сноп жыта і сімвалічны каравай з новага ўраджаю. Вынікі спаборніцтва падводзяцца па абласцях, раёнах і гаспадарках. Пераможцы вызначаюцца сярод камбайнераў, вадзіцеляў на жніве, маладых экіпажаў і сярод тых, хто нарыхтоўвае кармы. Лаўрэатаў па традыцыі перавязваюць пунсовымі стужкамі і ўзнагароджваюць каштоўнымі падарункамі. У час свята адбываюцца розныя культурныя мерапрыемствы. Выступаюць майстры мастацтваў, прафесійныя і аматарскія мастацкія калектывы краіны, сваю творчасць прадстаўляюць майстры народных рамёстваў. Арганізуецца расшыраны продаж прадуктаў харчавання і вырабаў працаўнікоў вёскі. Агульнанацыянальнае свята праходзіць па чарзе ў розных абласцях краіны і іграе важную ролю ў развіцці малых гарадоў Беларусі. Напярэдадні вызначаецца раённы цэнтр, які павінен прыняць эстафету. Да пачатку фестывалю гэты горад змяняецца, становіцца прыгожым. Таму “Дажынкі” не толькі сімвал заканчэння аграрнага сезона, але і фарміраванне новага аблічча таго ці іншага населенага пункта. Прыняць у сябе фестываль – вялікі гонар для кожнага беларускага горада. Цэнтрамі свята былі Столін (1996), Масты (1997), Нясвіж (1998), Шклоў (2000), Мазыр (2001), Полацк (2002), Пружаны (2003), Ваўкавыск (2004), Слуцк (2005), Бабруйск (2006), Рэчыца (2007), Орша (2008), Кобрын (2009), Ліда (2010), Маладзечна (2011), Горкі (2012).