Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
Дата начала:
01.01.1973 Магілёў, г.
Краткая справка:
вышэйшая навучальная ўстанова
Краткие названия:
БДУХХТ
Названия на других языках:
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий (русский);
Предыдущие названия:
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання; Магілёўскі тэхналагічны інстытут
2455 символов
Справка
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (БДУТ) заснаваны ў 1973 г. як Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Стварэнне спецыялізаванай навуковай установы было выклікана неабходнасцю ў спецыялістах вышэйшай кваліфікацыі па тэхналогіі і арганізацыі сістэмы грамадскага харчавання, машынах і апаратах харчовай вытворчасці. З 1990 г. працуе аспірантура, з 1995 г. – савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. З 2011 г. – дактарантура. У 2002 г. перайменаваны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. З 2003 г. функцыянуе Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У 2021 г. атрымаў назву «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій». У структуры ўніверсітэта працуюць механічны, тэхналагічны, хіміка-тэхналагічны, эканамічны і інжынерна-тэхналагічны факультэты. Профільныя кафедры на пастаяннай аснове ўзаемадзейнічаюць з прадпрыемствамі і навукова-даследчымі ўстановамі Беларусі.
Універсітэт з’яўляецца прызнаным цэнтрам вышэйшай адукацыі, які ажыццяўляе комплексную падрыхтоўку кадраў для харчовай і хімічнай прамысловасці па шэрагу спецыялізацый – мукамольная, крупяная, камбікормавая вытворчасці, тэхналогія вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, прадуктаў доўгатэрміновага захавання; распрацоўка тэхналагічнага і цеплаэнергетычнага абсталявання для харчовай вытворчасці і інш. Зараз БДУТ з’яўляецца адзінай вышэйшай навуковай установай, якая вядзе падрыхтоўку інжынераў-тэхнолагаў, інжынераў-механікаў і эканамістаў для харчовай перапрацоўчай і хімічнай галін вытворчасці. На пастаяннай аснове ўніверсітэт праводзіць навуковыя даследаванні, вынікі якіх шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці – вывучэнне эканамічных аспектаў перапрацоўчай прамысловасці, распрацоўка новых эфектыўных харчовых тэхналогій для вырабу якаснай прадукцыі шырокага спажывання, даследаванні харчовых і хімічных вытворчых працэсаў, вырабаў. Сярод значных дасягненняў – распрацоўка тэхналогіі вытворчасці полісоладавых экстрактаў. На базе БДУТ функцыянуюць навуковая галіновая лабараторыя зернявых прадуктаў, навукова-практычная лабараторыя па праблемах харчавання ва ўстановах адукацыі, аналітычная харчавая лабараторыя. Універсітэт займаецца распрацоўкай адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцей у галіне харчовых тэхналогій. Укараняюцца сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, дыстанцыйнае навучанне.