Дзяржаўная ўстанова "Цэнтр геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" створана ў маі 2001 г. у выніку пераўтварэння Вопытна-метыдычнай партыі Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі (пастанова Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 3 мая 2001 г. № 50).
У рэжыме бесперапынных кругласутачных назіранняў Цэнтр праводзіць спецыяльныя работы па геафізічным маніторынгу небяспечных геадынамічных з'яў і працэсаў – сейсмічных падзей штучнага і натуральнага паходжання, варыяцый геамагнітнага поля Зямлі і іншых спадарожных гэтым працэсам параметраў.
Вынікі апрацоўкі геафізічнай інфармацыі перадаюцца ў камісію па надзвычайных сітуацыях НАН Беларусі, арганізацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, органы выканаўчай улады.
Матэрыялы, падрыхтаваныя Цэнтрам геафізічнага маніторынгу, выкарыстоўваюцца пры выкананні інжынерна-геафізічных работ, ацэнцы сейсмічнай небяспекі і сейсмічных уздзеянняў, у тым ліку пры праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі унікальных аб'ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння (АЭС, гідратэхнічныя збудаванні, вышынныя будынкі і інш.).
У Цэнтры функцыяніруе 21 назіральны пункт сістэмы геафізічнага маніторынгу, у тым ліку геафізічныя абсерваторыі "Плешчаніцы" і "Нарач", сейсмічная станцыя «Старобін», лакальныя сейсмічныя сеткі, размешчанныя ў Салігорскім горнапрамысловым раёне і ў раёне знаходжання Беларускай АЭС.
Геафізічныя даныя Цэнтра запатрабаваны ў міжрэгіянальным і міжнародным абмене інфармацыяй з Геафізічнай службай Расійскай акадэміі навук, Еўрапейскім міжземнаморскім сейсмалагічным цэнтрам (EMSC), Міжнародным сейсмалагічным цэнтрам (ISC), Міжнародным цэнтрам даных па геамагнетызме (WDC), геафізічнымі арганізацыямі сумежных і іншых краін.
Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі з'яўляецца паўнапраўным членам EMSC, ISC, WDS і ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.