Дата начала:
1900–1910 Ашмяны, г., Гродзенская вобласць
Краткая справка:
помнік архітэктуры неабарока
Варианты названия:
Касцёл Святога Міхала Арханёла
Названия на других языках:
Church of Saint Michael the Archangel (английский); Костел Святого Михаила Архангела (русский); Ошмянский костёл Святого Михаила Архангела (русский);
1534 символа
Справка
Адной з дамінант архітэктурнай забудовы і сімвалам г. Ашмяны (Гродзенская вобласць) з’яўляецца велічны белакаменны Касцёл Святога Міхаіла.
Згодна з гістарычнымі крыніцамі, парафія ў Ашмянах – адна з найстарэйшых у Беларусі, створана па фундацыі вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы ў 1387 г. Першапачаткова тут існаваў драўляны храм, пры якім служылі манахі ордэна францысканцаў. Ён значна пацярпеў у час шматлікіх войнаў XVII–XIX стст., некалькі разоў аднаўляўся.
Існуючы ў цяперашні час Міхайлаўскі касцёл быў спраектаваны ў стылі неабарока архітэктарам Вацлавам Міхневічам, узведзены ў 1900–1910 гг. (па іншых крыніцах – у 1906–1910 гг.), урачыста асвечаны віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім у 1938 г. Збудаванне ўяўляла сабой трохнефавую двухвежавую базіліку з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрыстыямі. Цэнтральны аб’ём накрыты двухсхільным дахам, бакавыя нефы – аднасхільнымі. Унутры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. На галоўным фасадзе – дзве ажурныя пяціярусныя вежы з трохвугольным франтонам паміж імі. Галоўны алтар упрыгожвалі гіпсавыя выявы святых.
У 1948 г. Міхайлаўскі касцёл закрыты, яго ўнутранае начынне знішчана, з вежаў зняты крыжы і званы. Доўгія гады будынак выкарыстоўваўся як склад, затым тут было размешчана абсталяванне Вільнюскага радыётэхнічнага завода. У 1989 г. храм перададзены вернікам, адрамантаваны і паўторна асвечаны. У цяперашні час Ашмянскі Міхайлаўскі касцёл дзейнічае, у ім працягваюцца рэстаўрацыйныя работы над інтэр’ерам.