Краткая справка:
прадпрыемства мешчаніна Мантвілінскага па выпуску скураных падэшваў
Варианты названия:
Мінскі гарбарны завод Л. Мантвілінскага
Названия на других языках:
Минская кожевенная мануфактура Л. Монтвилинского (русский);
546 символов
Справка
Невялікая гарбарная вытворчасць мешчаніна Лейбы Гіршавіча Мантвілінскага дзейнічала ў Мінску ў 1875–1914 гг. Прадпрыемства размяшчалася ў драўляным двухпавярховым доме на Ніжне-Ляхаўскай вуліцы. У памяшканнях на першым паверсе стаялі чаны для вымочвання і дублення, на другім – абсталяванне для сушкі і вырабу скур. Працэс дублення быў засакрэчаны, а час вырабу скуры ўдвая карацейшы, чым на іншых прадпрыемствах. На мануфактуры таксама дзейнічала абуткова-нарыхтоўчае аддзяленне. Выпускаліся тут скураныя падэшвы.