Барыс Міхайлавіч Дайнека нарадзіўся ў Гомелі. У дзесяцігадовым узросце пачаў займацца веславаннем на байдарках і каноэ пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР М.І. Ермаловіча. Прайшоў вайсковую службу ў спартыўным батальёне Беларускай ваеннай акругі. Навучаўся на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і адначасова працаваў трэнерам у спартыўным таварыстве «Дынама». З 1964 г. уваходзіў у зборную БССР і СССР па веславанні і каноэ. Барыс Дайнека шматразовы чэмпіён БССР і СССР па веславанні і каноэ. Сваю спартыўную кар'еру Барыс Міхайлавіч скончыў у 1966 г.
Сярод выхаванцаў Б.М. Дайнекі шмат майстроў спорту СССР і БССР, заслужаных майстроў спорту СССР, майстроў спорту СССР міжнароднага класа. Лепшымі вучнямі Барыса Дайнекі стаў майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён свету Дзмітрый Банькоўскі, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка Еўропы і свету Нэлі Вакула, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён СССР Аляксандр Мызгін, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету Віктар Пусеў.
Б.М. Дайнека ўнёс вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Беларусі. За добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў фізічнай культуры і спорце Барыс Міхайлавіч узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі СССР і БССР, граматамі Гомельскага акружнога камітэта КПБ і аблвыканкама.
Матэрыял падрыхтаваны паводле інфармацыі, прадастаўленай Гомельскім аддзяленнем ГА “ВФКіС” у 2012 г.