Дата рождения:
04.01.1988 Мазыр, г., Гомельская вобласць
Краткая справка:
спартсмен (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён ХХІХ летніх Алімпійскіх гульняў (2008, Пекін), чэмпіён (2009) і сярэбраны прызёр (2010) чэмпіянатаў свету, чэмпіяён (2009) і бронзавы прызёр (2008) чэмпіянатаў Еўропы, ганаровы грамадзянін Мазырскага раёна
Имена на других языках:
Litvinchuk Artur (не определен); Литвинчук Артур Сергеевич (русский);
1693 символа
Справка
Артур Літвінчук нарадзіўся 4 студзеня 1988 г. у г. Мазыр Гомельскай вобласці. Упартыя трэніроўкі прывялі зусім юнага спартсмена ў алімпійскую зборную па веславанні. У 19 гадоў Артур стаў прызёрам на двух дыстанцыях на спаборніцтвах у Брэсце, дзе звярнуў на сябе ўвагу вопытнага трэнера нацыянальнай каманды Уладзіміра Шантаровіча. Перад чэмпіянатам свету ў Дуйсбургу, дзе разыгрываліся алімпійскія ліцэнзіі, маладога спартсмена ўключылі ў склад экіпажа-чацвёркі байдаркі, які заняў чацвёртае месца і атрымаў пропуск на галоўны старт чатырохгоддзя.
22 жніўня 2008 г. стаў шчаслівым днём для беларускага спорту. У гэты дзень на XXIX летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне праходзілі спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ. Браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы заваявалі «золата» у веславанні на каноэ на дыстанцыі 1000 м. А літаральна праз 20 хвілін пасля заканчэння заезду канаістаў, беларуская чацвёрка байдарачнікаў ў складзе Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнева, Аляксея Абалмасава і Артура Літвінчука трыумфальна фінішавала на дыстанцыі 1000 м з вынікам 2 хвіліны 0,986 секунды. Такім чынам яна абыйшла на 0,879 секунды квартэт са Славакіі, які стаў другім, трэцяе месца занялі байдарачнікі з Германіі. У наступным годзе гэтая ж «залатая» чацвёрка на чэмпіянаце свету, які праходзіў у канадскім Галіфаксе, на дыстанцыі 1000 м зноў атрымала перамогу.
Артур Літвінчук завяршыў спартыўную кар’еру. За высокія спартыўныя дасягненні яму прысуджана званне заслужанага майстра спорту Беларусі, ён з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Мазырскага раёна.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.