Дата рождения:
01.04.1918 Сеўрукі, в., Гомельскі раён
Дата смерти:
25.02.1984
Краткая справка:
прападобная, святая Беларускай Праваслаўнай Царквы
Духовные имена:
Манефа Гомельская
Имена на других языках:
Скопичева Мария Владимировна (русский);
1884 символа
Справка
Марыя Уладзіміраўна Скапічова нарадзілася ў сялянскай сям’і ў в. Сеўрукі на Гомельшчыне. З дзяцінства пакутавала ад невылечнай хваробы, у выніку якой не магла хадзіць. Нягледзячы на цяжкі стан здароўя, дзяўчынка навучылася чытаць, заўсёды імкнулася дапамагаць у хатніх справах, засвоіла кройку і шыццё. Выхаваная ў духу цярплівасці і пакорлівасці, Марыя шмат малілася. Разам з маці наведвала Чонкаўскі жаночы манастыр ў гонар Ціхвінскай іконы Божай маці, у якім у 1942 г. прыняла манаскі пастрыг пад імем Манефа. Праз год манастыр у выніку баявых дзеянняў быў разбураны, а манахіні разышліся па навакольных мясцінах. Манефе дала прытулак сям’я Кізёвых з вёскі Вішнёўка (Гомельскі раён).
Пасля Вялікай Айчыннай вайны маладая манахіня вярнулася ў бацькоўскі дом, дзе працягвала свой малітоўны подзвіг. Разам з ёю пасяліліся некалькі аднадумцаў, якія сталі яе духоўнымі дзецьмі і памочнікамі ў жыцці. Тры манахіні і іераманах Мікалай утварылі разам з матушкай Манефай невялікі манастыр са сваім укладам. Матушка перапісвала малітвы, шыла, займалася вышыўкай, прымала паломнікаў. Яна давала прыходзячым парады, адказвала на пытанні, накіроўвала на жыццёвым шляху, распавядала аб мінулым і раскрывала будучае. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў малітвамі і сваім дарам празарлівасці і ацалення Манефа дапамагала не толькі аднавяскоўцам, але і людзям з іншых мясцін.
Памерла матушка Манефа 25 лютага 1984 г., была пахавана на вясковых могілках у Сеўруках. У 2006 г. па благаслаўленні царквы адбылося аднойдзенне мошчаў манахіні, а ў 2007 г. – яе царкоўнае праслаўленне. Мошчы Манефы Гомельскай, якія славяцца дарам дабрадатнай дапамогі і ацаленнямі, захоўваюцца ў Гомельскім кафедральным саборы Пятра і Паўла. У гонар прападобнай быў асвячоны храм у в. Сеўрукі Гомельскага раёна. Дзень памяці святой адзначаецца 11 жніўня.