Дата рождения:
30.10.1909 Добрушскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
15.04.1981
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (даярка, аператар машыннага даення), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі
Варианты имени:
Балюнова Праскоўя Васілеўна
Имена на других языках:
Болюнова Прасковья Васильевна (русский);
1048 символов
Справка
Праскоўя Васільеўна Балюнова нарадзілася ў вёсцы Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1932 г. уступіла ў калгас «Шлях сацыялізму». У час Вялікай Айчыннай вайны перажыла фашысцкую акупацыю, засталася адна з трыма малалетнімі дзецьмі.
Пасля вызвалення раёна П.В. Балюнова працавала даяркай у калгасе «Беларусь» Добрушскага раёна. Граматна падыходзіла да догляду за каровамі, па-гаспадарску выкарыстоўвала кармы, ужывала мінеральныя, хімічныя і вітамінныя дабаўкі і дабілася высокіх паказчыкаў у працы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 г. за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Праскоўі Васільеўне Балюновай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Праскоўя Балюнова працавала ў калгасе да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 г. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».