Дата рождения:
13.02.1928 Судзілы, в., Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
14.02.2000
Краткая справка:
горны інжынер, эканаміст, партыйны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1974), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, "Знак Пашаны", Айчыннай вайны ІІ ст.
Имена на других языках:
Судиловский Пётр Михайлович (русский);
2302 символа
Справка
Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі нарадзіўся ў вёсцы Судзілы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны паспеў скончыць 7 класаў Малашкавіцкай няпоўнай срэдняй школы. З 1943 г. ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля дэмабілізацыі скончыў Мінскі політэхнікум, затым Ленінградскі горны інстытут. З дыпломам горнага інжынера пачаў працаваць на камбінаце «Апатыт» у горадзе Кіраўск Мурманскай вобласці.
У 1962 г. пераехаў у Салігорск, працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі, галоўным маркшэйдэрам 2-га рудаўпраўлення, дырэктарам Другога Салігорскага калійнага камбіната. У 1972 г. быў прызначаны генеральным дырэктарам камбіната, затым вытворчага аб’яднання “Беларуськалій” Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР, узначальваў прадпрыемства да 1982 г. У 1977 г. скончыў Інстытут кіравання народнай гаспадаркай СССР.
Пётр Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе выдатным спецыялістам і ўмелым арганізатарам, які надаваў вялікую ўвагу ўдасканаленню вытворчасці, укараненню перадавых метадаў работы, стабільнай і якаснай працы калектыву. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам на прадпрыемстве была паспяхова асвоена вытворчасць новых відаў мінеральных угнаенняў, распрацаваны і ўкаранёны новыя віды горна-шахтавага абсталявання і здабываючых комплексаў, узведзены магутнасці Чацвёртага рудаўпраўлення. Кіраўнік прадпрыемства ўнёс значны ўклад у будаўніцтва і развіццё Салігорска. Меў шэраг апублікаваных работ і больш за 10 аўтарскіх вынаходак.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1974 г. за выдатныя поспехі ў выкананні і перавыкананні планаў 1973 г. і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў Пятру Міхайлавічу Судзілоўскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З 1982 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак Пётр Судзілоўскі працаваў дырэктарам Цэнтральнага Дзяржаўнага гістарычнага архіва пры Савеце Міністраў БССР. З’яўляўся членам ЦК Кампартыі Беларусі. Выбіраўся дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1974).
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».