Дата начала:
1751 Паланэчка, в., Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Краткая справка:
помнік драўлянага дойлідства з элементамі неаготыкі, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Варианты названия:
Касцёл Святога Юр'я; Касцёл Святога Юрыя
Названия на других языках:
St. George Catholic Church (английский); Костёл Святого Георгия (русский); Костел Святого Юрия (русский); Полонечковский Юрьевский костёл (русский);
1788 символов
Справка
У цэнтры невялікай вёскі Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці на пагорку непадалёк ад былога палаца Радзівілаў размешчаны драўляны Касцёл Святога Юрыя. Маюцца звесткі, што першы храм на гэтым месцы ўзведзены па фундацыі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча яшчэ ў 1437 г. Крыніцы паведамляюць, што ў 1751 г. тут збудавалі новы касцёл, дзе ў пачатку ХІХ ст. быў ахрышчаны вядомы вучоны-геолаг, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка. У далейшым будынак некалькі разоў рамантавалі, а ў 1899 г. грунтоўна перабудавалі.
Праект перабудовы касцёла ў стылі неаготыкі і мадэрна быў выкананы варшаўскім архітэктрам К. Вайцяхоўскім па фундацыі Альбрэхта Радзівіла. Адноўлены храм уяўляў сабой прамавугольны ў плане зруб з пяціграннай апсідай. На бакавых фасадах размяшчаліся высокія спічастыя вокны і контрфорсы ў выглядзе прыступак. Галоўны ўваход абрамлялі дзве вежы з высокімі шатровымі дахамі і накладным геаметрычным арнаментам. Паміж імі – трохгранны франтон з цэнтральным круглым акном-ружай. Пры ўваходзе ў храм на шасці слупах усталяваны хоры з арганам. Інструмент, зроблены віленскім майстрам Ф. Астраменцкім у 1897 г., да сёняшняга дня знаходзіцца ў добрым стане і выкарыстоўваецца на службах. Мастацкую каштоўнасць маюць таксама разны драўляны алтар з карынфскімі калонамі і абразамі XVIII–XIX стст. У храме размешчаны дзве мемарыяльныя дошкі ў гонар прадстаўнікоў роду Радзівілаў (1829, 1836). Побач з касцёлам знаходзяцца драўляная званіца (1855), плябанія (1861) і невялікая капліца. Касцёльны двор абнесены агароджай.
Паланэчкаўскі Юр’еўскі касцёл у цяперашні час з’яўляецца дзеючым храмам Пінскай каталіцкай дыяцэзіі. Будынак унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца дзяржавай.