Дата рождения:
13.05.1925 Лабанаўка, в., Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
невядома
Краткая справка:
работніца Магілёўскай фабрыкі штучнага валакна імя В.У. Куйбышава, Герой Сацыялістычнай Працы (1960)
Варианты имени:
Белавусава Ева Селівестраўна
Имена на других языках:
Белоусова Ева Селивестровна (русский); Белоусова Ева Сильвестровна (русский);
2240 символов
Справка
Ева Сільвестраўна Белавусава нарадзілася ў вёсцы Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна Калінінскай акругі Беларускай ССР (цяпер Магілёўская вобласць) у сялянскай сям'і. Скончыла сем класаў няпоўнай сярэдняй школы ў роднай вёсцы, пераехала ў абласны цэнтр, дзе паступіла ў фабрычна-завадскую школу пры Магілёўскай фабрыцы штучнага валакна імя В.У. Куйбышава («Магвалакно»). Вясной 1941 г. стала працаваць на фабрыцы штучнага валакна, але мірную працу перапыніла вайна.
У 1945 г. Ева Белавусава вярнулася ў родную Лабанаўку, працавала піянерважатай у мясцовай школе. У 1948 г. вярнулася на «Магвалакно». Фабрыка, разбураная ў вайну, за кароткі тэрмін была адбудавана і рыхтавалася да ўводу ў эксплуатацыю як завод № 511 імя Куйбышава. Ева Белавусава скончыла курсы падрыхтоўкі прадзільшчыц і прыступіла да працы, старанна вывучала тэхналогію вытворчасці, асвойвала метады найбольш эфектыўнага яе выкарыстання. З часам Е. Белавусава стала сумяшчаць шэраг аперацый, што дазволіла паскорыць усе тэхналагічныя працэсы, зарэкамендавала сябе як перадавік і наватар вытворчасці, рэгулярна дамагалася рэкордных паказчыкаў па выпуску прадукцыі, дзялілася сваімі метадамі работы. Ева Белавусава была ў шэрагу тых, хто задаваў тон у фабрычным спаборніцтве, каму належала вядучая роля ў выкананні вытворчых заданняў, выпуску прадукцыі выдатнай якасці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1960 г. за выдатныя дасягненні ў працы і плённую грамадскую дзейнасць Еве Сільвестраўне Белавусавай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Ева Белавусава паспяхова выконвала планавыя заданні новых пяцігодак, працавала над удасканаленнем вытворчасці, імкнулася перадаць свае прыёмы і навыкі. Праз школу Е. Белавусавай прайшло некалькі соцень маладых прадзільшчыц.
Ева Сільвестраўна Белавусава працавала на прадпрыемстве да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 г. У вольны час працягвала прымаць актыўны ўдзел у грамадскіх справах і мерапрыемствах калектыву ААТ «Магілёўхімвалакно», шмат часу аддавала рабоце з навучэнцамі профільнага тэхнічнага вучылішча і маладымі завадчанамі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.