Дата рождения:
20.12.1919 Міхалкавічы, в., Лагойскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
04.01.1981
Краткая справка:
работнік транспарту, Герой Сацыялістычнай працы, заслужаны настаўнік працоўнай моладзі Беларусі, заслужаны шафёр Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга
Имена на других языках:
Белостоцкий Иосиф Антонович (русский);
1725 символов
Справка
Іосіф Антонавіч Беластоцкі нарадзіўся ў вёсцы Міхалкавічы (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у Сталінградскай бітве. У 1945 г. прыехаў у Мінск, працаваў шафёрам аўтабазы Галоўмінскбуда. Прымаў удзел у будаўніцтве аўтамабільнага і трактарнага заводаў у Мінску, камбіната “Беларуськалій” у Салігорску, цукровага завода ў Слуцку, нафтаправода “Дружба”, працаваў на аднаўленні Мінска, Гродна, Брэста. З 1957 г. Іосіф Беластоцкі – шафёр аўтабазы № 11 Мінскага гарадскога аўтатрэста, кіраўнік першай комплекснай брыгады вадзіцеляў, якая працавала на будаўніцтве Мінскага завода аўтаматычных ліній. За выдатную працу быў узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 студзеня 1974 г. за выдатныя поспехі ў выкананні і перавыкананні плана 1973 г. і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў Іосіфу Антонавічу Беластоцкаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”.
Пасля прысваення звання Героя Іосіф Беластоцкі працягваў кіраўніцтва брагадай вадзіцеляў. У маі 1975 г. ён атрымаў 500-тысячны аўтамабіль Мінскага аўтазавода МАЗ-503А. На гэтай машыне І. Беластоцкі праехаў больш за 400 тыс. км без капітальнага рамонту і атрымаў ганаровае званне “Заслужаны шафёр БССР”. За час сваёй работы Беластоцкі падрыхтаваў 55 маладых вадзіцеляў, за што яму было прысуджана ганаровае званне “Заслужаны настаўнік працуючай моладзі БССР”. Іосіф Антонавіч Беластоцкі прымаў актыўны ўдзел у грамадскай рабоце, быў дэпутатам Мінскага гарадскога Савета.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.