Дата рождения:
31.08.1920 Горацкі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
06.03.2008 Горацкі раён, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
работніца сельскай гаспадаркі (даярка, аператар машыннага даення), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі
Имена на других языках:
Анюховская Александра Антоновна (русский);
2007 символов
Справка
Аляксандра Антонаўна Анюхоўская нарадзілася ў вёсцы Клімацічы Горацкага павета Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Горацкі раён Магілёўскай вобласці) і рана далучылася да сялянскай працы. Пасля атрымання няпоўнай сярэдняй адукацыі працавала рознарабочай, а затым фармоўшчыцай на цагляным заводзе ў Горках. Працу сумяшчала з вучобай у вячэрняй школе, але атрымаць сярэднюю адукацыю перашкодзіла вайна.
У ваенны час Аляксандра Анюхоўская жыла ў роднай вёсцы, працавала ў бацькоўскай гаспадарцы. У 1945 г. стала адной з першых даярак у калгасе «Камунар». Працавітасць і дакладнае выкананне правіл догляду, утрымання і дойкі кароў дазволілі Аляксандры Антонаўне дасягнуць высокіх надояў малака і поўнага захавання прыплоду. Перадавая даярка ахвотна дзялілася набытым вопытам, падтрымлівала моладзь. У 1957 г. А.А. Анюхоўская стала даяркай у новаўтвораным саўгасе імя Леніна (пасля 1965 г. – саўгас «Камуніст»). Самаадданая праца ўсяго калектыву малочнатаварнай фермы садзейнічала няўхільнаму павелічэнню валавой вытворчасці малака, павышэнню якасці прдукцыі. У 1965 г. Аляксандра Анюхоўская надаіла ад кожнай каровы па 4200 кг малака.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 г. за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Аляксандры Антонаўне Анюхоўскай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Аляксандра Анюхоўская неаднаразова прымала ўдзел у працы Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР), была адзначана медалём і дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта, узнагароджана ордэнам Леніна (1966), медалямі.
Аляксандра Антонаўна працавала ў саўгасе да выхаду на заслужаны адпачынак у 1975 г. Памятны знак у гонар Аляксандры Антонаўны Анюхоўскай знаходзіцца на алеі Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў Міжнароднага інтэрнэт-праекта «Герои страны».