Дата рождения:
23.02.1928 Раганавічы, вёска, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
26.07.2009
Краткая справка:
работнік прамысловасці (токар-расточнік), Герой Сацыялічтычнай Працы (1960), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі ВДНГ СССР
Имена на других языках:
Виташкевич Александр Никитович (русский);
1864 символа
Справка
Аляксандр Мікітавіч Віташкевіч нарадзіўся ў вёсцы Раганавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны пражываў у роднай вёсцы. З 1944 г. працаваў у Чашніках на аднаўленні папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка”, праз год стаў электраматарыстам на гэтым прадпрыемстве (цяпер – Філіял “Папяровая фабрыка “Чырвоная Зорка” ААТ “Светлагорскі ЦКК”). Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся на прадпрыемства.
У 1952 г. пераехаў у Мінск і стаў вучнем токара-расточніка на станкабудаўнічым заводзе імя С.М. Кірава. Праз пэўны час Аляксандр Віташкевіч атрымаў пяты разрад токара. У 1957 г. А.М. Віташкевіч, які выконваў найбольш складаныя аперацыі, быў пераведзены на Мінскі завод аўтаматычных ліній. У час працы ўносіў рацыяналізатарскія прапановы, самастойна абслугоўваў і наладжваў свой станок. Яго пачын падтрымалі каля 60% станочнікаў, што дазволіла на 17% паменшыць колькасць рамонтнага персаналу, зэканоміла заводу 66 тыс. рублёў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 мая 1960 г. за выдатныя вытворчыя поспехі і праяўленую ініцыятыву ў арганізацыі спаборніцтва за званне брыгад і ўдарнікаў камуністычнай працы Аляксандру Мікітавічу Віташкевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”.
Пасля прысваення ганаровага звання А.М. Віташкевіч да выхаду на заслужаны адпачынак працягваў працаваць на заводзе, свой багаты вопыт перадаваў моладзі. У вольны час вёў актыўную грамадскую работу: быў дэпутатам Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР (1962–1966), дэлегатам XXII з’езда КПСС (1961), членам ЦК Кампартыі Беларусі (1961–1966, 1971–1976), з 1974 г. уваходзіў у склад Савецкага Камітэта абароны міру. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі ВДНГ СССР.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.