Дата рождения:
15.05.1928 Матылёва, вёска, Расонскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
17.08.1978
Краткая справка:
работнік прамысловасці (машыніст торфаўборачнай машыны), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1966, 1971), медалямі
Имена на других языках:
Голубев Борис Маркович (русский);
960 символов
Справка
Барыс Маркавіч Голубеў нарадзіўся ў вёсцы Матылёва Расонскага раёна Віцебскай вобласці.
У 1944–1951 гг. працаваў рознарабочым, у 1951–1978 гг. быў машыністам камбайна па здабычы і ўборцы фрэзернага торфу торфапрадпрыемства імя Р.К. Арджанікідзэ Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. За высокія працоўныя дасягненні па выніках сямігадовага плана (1959–1965) узнагароджаны ордэнам Леніна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавiка 1971 г. за выдатныя поспехі ў выкананні заданняў пяцігадовага плана па развіцці тарфяной прамысловасці Барысу Маркавічу Голубеву было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Барыс Маркавіч Голубеў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1966, 1971), медалямі. Імя Б.М. Голубева носіць вуліца ў горадзе Смалявічы. Штогод у Смалявіцкім раёне праводзяцца спаборніцтвы па футболе на кубак яго імя.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».