Дата рождения:
20.01.1927 Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
28.11.2012
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (звеннявы механізаванага звяна), Герой Сацыялістычнай Працы (1973), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Имена на других языках:
Точило Алексей Миронович (русский);
2914 символа
Справка
Аляксей Міронавіч Тачыла нарадзіўся ў вёсцы Верасніца, Жыткавіцкага райна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і.
Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны падлеткам перажыў акупацыю. Рана пачаў працоўную дзейнасць, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы. У 1944 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Служыў матросам, кулямётчыкам-зенітчыкам 2-й Лунінецкай брыгады рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.». Пасля расфарміравання флатыліі працягнуў службу на Балтыйскім флоце.
У 1951 г. А.М. Тачыла быў звольнены ў запас і вярнуўся на радзіму. Пасля заканчэння курсаў трактарыстаў-машыністаў пры Тураўскай машынна-трактарнай станцыі (МТС) працаваў трактарыстам у гэтай арганізацыі, быў механізатарам у калгасе імя Жданава, што спецыялізаваўся на вырошчванні збожжавых і кармавых культур.
Аляксей Міронавіч пастаянна займаўся самаадукацыяй, актыўна ўкараняў наватарскія распрацоўкі і перадавыя формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Ужо ў сталым узросце паспяхова скончыў вячэрнюю школу. У 1960-х гг. актыўна ўдзельнічаў ва ўкараненні комплекснай механізацыі ў калгасе. Будучы прыхільнікам пераходу на звеннявую сістэму арганізацыі працы, ён стаў адным з першых звеннявых механізаванга звяна па вырошчванні кармавых буракоў. Звяно А.М. Тачылы паспяхова выконвала і перавыконвала прынятыя абавязацельствы, дамагаючыся стабільна высокіх паказчыкаў ураджайнасці. Буракаводы збіралі па тысячы і больш цэнтнераў караняплодаў з кожнага гектара. Самаадданая праца звеннявога была двойчы адзначана ордэнамі Леніна. Асабліва паспяховым стаў 1973 г., калі звяно А.М. Тачылы сабрала больш за 1600 цэнтнераў буракоў з гектара.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 г. за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы, цукровых буракоў і іншых прадуктаў земляробства Аляксею Міронавічу Тачыле было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У далейшым майстар-буракавод працаваў гэтак жа ўдарна. Яго звяно доўгія гады было адным з лепшых у гаспадарцы. За працоўную доблесць Аляксей Тачыла быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У калгасе імя Жданава (затым ААТ «Тураўшчына») Аляксей Міронавіч працягваў працаваць нават па дасягненні пенсійнага ўзросту і выйшаў на заслужаны адпачынак толькі ў 1996 г.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі.
Выдавецтвам «Ураджай» у 1984 г. была выпушчана брашура «Рекорд становится нормой», у якой А.М. Тачыла расказаў пра вопыт работы свайго механізаванага звяна.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».