Ніна Іосіфаўна Цімашэнка нарадзілася ў Мінскай вобласці. У 1930-х гг. разам з бацькамі пераехала на Урал. З 1939 г. жыла ў Пермскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачала сартавальніцай драўніны на сплаўным рэйдзе трэста «Камлесасплаў» Наркамата лясной прамысловасці СССР. У 1940-х гг. Ніна Цімашэнка прымала актыўны ўдзел ва ўкараненні спецыяльных вязальных машын, што дазволіла аблегчыць цяжкую фізічную працу на лесасплавах. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яна стала брыгадзірам жаночай брыгады і разам з падначаленымі самааддана працавала па 12 гадзін у суткі. Больш за тры з паловай дзясяткі гадоў Н.І. Цімашэнка аддала лесасплаўнай справе. Яе брыгада доўгія гады заставалася ў ліку перадавых калектываў лясной прамысловасці вобласці, сістэматычна перавыконвала планавыя заданні па сартаванні лесу, а сама Ніна Иосіфаўна была лепшай сартавальніцай краіны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў пяцігадовага плана па развіцці лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, Ніне Іосіфаўне Цімашэнка было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Ніна Иосіфаўна працавала на сплаўным рэйдзе да выхаду на заслужаны адпачынак у 1976 г. Яна прымала актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна і вобласці, неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў працоўных. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, медалямі «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».