Дата рождения:
21.08.1925 Малыя Бортнікі, в., Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
каваль завода “Гомсельмаш”, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Имена на других языках:
Хурсан Василий Николаевич (русский);
1365 символов
Справка
Васіль Мікалаевіч Хурсан нарадзіўся ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны Васіль Хурсан працаваў пад прымусам на лесанарыхтоўках. Пасля вызвалення прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў ва ўзводзе разведкі 470-га стралковага ордэна Кутузава палка 194-й стралковай Рэчыцкай Чырванасцяжнай дывізіі. У 1945 г. удзельнічаў у баях ва Усходняй Прусіі, дзе выконваў спецыяльныя заданні камандавання па ўсталяванні лініі абароны праціўніка і выяўленні яго агнявых сродкаў. За праяўленую доблесць і мужнасць быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Пасля звальнення ў запас вярнуўся ў роднае сяло. Працаваў у мясцовай гаспадарцы, а з 1950 г. – у кавальскім цэху завода «Гомсельмаш». Дабіўся найвышэйшай прадукцыйнасці працы, стаў актыўным рацыяналізатарам.
У 1966 г. за асаблівыя заслугі ў выкананні заданняў і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Васілю Мікалаевічу Хурсану было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Васіль Хурсан выйшаў на заслужаны адпачынак у 2004 г. ва ўзросце 79 гадоў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Айчыннай вайны II-й ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь (2015), медалямі, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1970-я гг.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».