Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч нарадзіўся ў вёсцы Багушова Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Па камсамольскай пуцёўцы прыехаў у Ленінград. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага вучнёўства працаваў праходчыкам тунэльнага атрада на будаўніцтве Ленінградскага метрапалітэна. У 1955 г. быў прызначны брыгадзірам. Брыгада Ціхановіча з апярэджаннем графікаў пракладвала падземныя трасы метрапалітэна, удзельнічала ў праходках тунэляў пад Нявой, будавала станцыі «Кіраўскі завод», «Маскоўскія вароты», «Парк Перамогі», «Неўскі праспект», «Гасціны двор» і іншыя.
Пры будаўніцтве Кіраўска-Выбаргскай лініі метраплітэна ў складаных горна-геалагічных умовах калектыў праходчыкаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Ціхановіча вёў скорасную праходку. Замест планавых 250 пагонных метраў праходчыкі прайшлі за месяц 676, прабіваючы тунэль падземнай дарогі паміж станцыямі «Акадэмічная» і «Грамадзянскі праспект».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1976 г. за праяўленую працоўную доблесць і дасягненне найвышэйшых паказчыкаў у працы пры будаўніцтве Кіраўска-Выбаргскай лініі Ленінградскага метрапалітэна Міхаілу Рыгоравічу Ціхановічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З 1996 г. Міхаіл Рыгоравіч на заслужаным адпачынку. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны», медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».