Дата рождения:
14.10.1914 Харытонаўка, вёска, Капыльскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
13.04.1993
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі
Имена на других языках:
Тригубович Олимпиада Адамовна (русский);
1462 символа
Справка
Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч нарадзілася ў засценку Ленявічы (цяпер вёска Харытонаўка Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і сялян.
Пасля заканчэння пачатковай школы працавала ў калгасе “Чырвоны баец”. Перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вызвалення Капыльскага раёна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага калгаса. Працавала ў паляводстве, на жывёлагадоўчай ферме.
У 1960 г. А.А. Трыгубовіч перайшла на свінагадоўчую ферму. Спачатку даглядала групу ў 150 парсючкоў, затым яе група складалася з пяці соцень жывёл, а праз пэўны час дасягла тысячы.
Алімпіяда Адамаўна набіралася вопыту і хутка стала прызнаным майстрам сваёй справы. У 1963 г. яна выгадавала 965, у 1964 г. – 1010, а ў 1965 г. – 1095 парсючкоў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 г. за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Алімпіядзе Адамаўне Трыгубовіч было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”.
Алімпіяда Трыгубовіч працавала жывёлаводам да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 г. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Імя А.А. Трыгубовіч занесена ў Кнігу народнай славы Капыльскага раёна.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.