Дата рождения:
06.10.1931 Добры Ток, хутар, Мядзельскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
27.06.2022
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (камбаёнер), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі, ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна
Имена на других языках:
Тихий Эдуард Викентьевич (русский);
1274 символа
Справка
Эдуард Вікенцьевіч Ціхі нарадзіўся на хутары Добры Ток Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і.
Пасля тэрміновай службы ў Савецкай Арміі некаторы час працаваў будаўніком у Саратаўскай вобласці. У 1955 г. Э.В. Ціхі вярнуўся на радзіму, скончыў Свірскае сельскагаспадарчае вучылішча і атрымаў спецыяльнасць камбайнера. Спачатку працаваў памочнікам камбайнера на Свірскай машынна-трактарнай станцыі, затым камбайнерам у саўгасе «Свір». Пазней перайшоў на працу ў саўгас «Канстанцінава», дзе таксама працаваў камбайнерам. Дабіўся высокіх вынікаў у працы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 чэрвеня 1966 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак жыта, пшаніцы, грэчкі, іншых збожжавых і кармавых культур, Эдуарду Вікенцьевічу Ціхаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У 1977 г. Эдуард Вікенцьевіч скончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум. З 1971 па 1986 гг. працаваў загадчыкам рамонтных майстэрань саўгаса, затым галоўным інжынерам, у 1988 г. быў выбраны старшынёй прафкама гаспадаркі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі, ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».