Краткая справка:
брыгадзір калгаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, Герой Сацыялістычнай працы (1966)
Фамилия в девичестве:
Іванова Клаўдзія Уладзіміраўна
Имена на других языках:
Иванова Клавдия Владимировна (русский); Шевчук Клавдия Владимировна (русский);
1770 символов
Справка
Нарадзілася Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук у горадзе Колпіна Ленінградскай вобласці Расіі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла блакаду ў родным горадзе. У перыяд бітвы за Ленінград удзельнічала ва ўзвядзенні абарончых збудаванняў на подступах да горада, збірала прадукты для байцоў Чырвонай Арміі. Засталася сіратой, была эвакуіравана па «дарозе жыцця». Тры гады правяла у шпіталі горада Арзамас.
У 1946 г. прыехала ў Баранавіцкі раён. Працавала пастухом па найму ў заможнага селяніна. Праз тры гады пераехала ў Клецк, дзе ўладкавалася у раённую бальніцу. У 1951 г. перайшла рознарабочай у будаўнічае ўпраўленне № 3 будаўнічага трэсту № 2 горада Мінска. Працавала на будаўніцтве галоўнага паштамта і інстытута народнай гаспадаркі.
У 1953 г. пераехала жыць у вёску Шчэпічы Клецкага раёна і стала працаваць паляводам у калгасе імя Жукава (з 1956 г. – калгас «Кастрычнік»), хутка ўвайшла ў лік перадавых працаўнікоў. Праз тры гады ўзначаліла звяно па вырошчванні лёну і цукровых буракоў. У 1963 г. узначаліла паляводчую брыгаду і ў тым жа годзе дамаглася рэкорднага ўраджаю бульбы.
У 1966 г. за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і пладоў, Клаўдзіі Уладзіміраўне Шаўчук было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Клаўдзія Уладзіміраўна працягвала кіраваць брыгадай да 1977 г. У 1984 г. выйшла на заслужаны адпачынак.
Клаўдзія Уладзіміраўна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вёскі і раёна, неаднаразова выбіралася дэпутатам Шчэпіцкага сельскага Савета дэпутатаў працоўных. У лістападзе 1969 г. прыняла удзел у 3-ім Усесаюзным з’ездзе калгаснікаў. Узнагароджана ордэнам Леніна (1966), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».