Аляксандр Васільевіч Дарковіч нарадзіўся 7 лістапада 1961 г. у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. У 1978 г. скончыў у Брэсце сярэднюю школу № 1.
У 1982 г. скончыў Ленінградскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя С.М. Кірава і служыў у частках марской пяхоты Балтыйскага флоту. З 1989 г. камандаваў батальёнам 336-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты, прымаў удзел у шэрагу далёкіх паходаў. Зводны батальён пад камандаваннем падпалкоўніка Дарковіча ў студзені – лютым 1995 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях у час узброенага канфлікту ў Чачэнскай Рэспубліцы.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 20 сакавіка 1995 г. гвардыі падпалкоўніку Аляксандру Васільевічу Дарковічу было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.
З 1999 па 2002 г. Аляксандр Дарковіч камандаваў 336-й асобнай гвардзейскай Беластоцкай ордэнаў Суворава і Аляксандра Неўскага брыгадай марской пяхоты Балтыйскага флоту. Пасля выхаду ў запас у 2003 г. А.В. Дарковіч жыў і працаваў у Калінінградзе. У цяперашні час жыве ў Маскве і працуе ў галіне інфармацыйных тэхналогій, шмат часу прысвячае грамадскай дзейнасці: з’яўляецца намеснікам старшыні ГА “Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі”.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.