Дата рождения:
09.01.1931 Бель, вёска, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
15.05.2001
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (ільнавод, даярка), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), узнагароджана ордэнам Леніна, "Медалём мацярынства" ІІ ст.
Фамилия в девичестве:
Дмитраченко
Имена на других языках:
Денисенко Тамара Егоровна (русский);
2550 символов
Справка
Тамара Ягораўна Дзенісенка нарадзілася ў вёсцы Бель Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вызвалення Віцебшчыны стала вучыцца ў мясцовай сямігодцы. Ва ўзросце 18 гадоў прыйша на працу ў мясцовы калгас «Звязда»: была занятая на розных работах у паляводстве, дапамагала на жывёлагадоўчай ферме і току.
У пачатку 1950-х гг. на Віцебшчыне пачало развівацца льнаводства. У той час калгас «Звязда» і шэраг суседніх гаспадарак былі далучаны да саўгаса «Арловічы». З мэтай павышэння ўраджайнасці і таварнасці льну ў «Арловічах» былі створаны спецыялізаваныя льнаводчыя звёны. Адно з іх у 1956–1959 гг. узначальвала Тамара Дзенісенка.
З пачаткам 1960-х гг. у вёсцы Бель пачала працаваць малочнатаварная ферма. У 1964 г. Тамара Ягораўна стала даяркай. У асваенні новай прафесіі ёй дапамагалі больш вопытныя калгасніцы. У той час на саўгасных фермах адсутнічала механізацыя і дойка ажыццяўлялася ўручную. Аднак ужо ў першы год работы Т. Дзенісенка зберагла ўвесь прыплод маладняку і надаіла больш за 2500 кілаграмаў малака ад кожнай каровы. Выкарыстанне механізацыі дазволіла аблегчыць цяжкую працу даярак, а выдатная праца Т. Дзенісенка прывяла да павелічэння надояў. У 1966 г. сярэдні надой на адну фуражную карову склаў 2705 кг, а ў 1969 г. – 4075 кг. За кароткі тэрмін Тамара Дзенісенка стала перадавой даяркай Бельскай малочнатаварнай фермы, а сама ферма – лепшай у гаспадарцы. Новы поспех прыйшоў да Тамары Ягораўны ў 1970 г., калі сярэдні надой у яе групе склаў 4478 кілаграмаў малака ад кожнай каровы, а сама даярка стала лепшай у раёне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі, Тамары Ягораўне Дзенісенка было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У 1970-я гг. Т. Дзенісенка паспяхова асвоіла электрадаільныя апараты і працавала аператарам машыннага даення да выхаду на заслужаны адпачынак.
Тамара Дзенісенка нарадзіла і выхавала пяцярых дзяцей, была ўзнагароджана "Медалём мацярынства" ІІ-й ступені. Нягледзячы на занятасць, увесь вольны час працягвала займацца самаадукацыяй, выбіралася дэпутатам Дубровенскага раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароджана ордэнам Леніна (08.04.1971), медалямі, адзначана ганаровымі граматамі і падзякамі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».