Мікалай Мяфодзьевіч Дубкоў нарадзіўся ў вёсцы Латыгаўка Талачынскага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю (1941–1944). У 1953 г. пераехаў ва ўкраінскі горад Мікалаеў і стаў працаваць на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. Праз год быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і накіраваны на флот, дзе прайшоў навучанне і асвоіў прафесію электрыка.
У 1958 г. Мікалай Дубкоў вярнуўся ў Мікалаеў і стаў працаваць электрамантажнікам на заводзе «Эра», які займаўся вытворчасцю, мантажом, пускам і наладкай электраразмеркавальнай і кантрольнай апаратуры на суднах і прамысловых аб’ектах. Праз пэўны час Мікалай Мяфодзьевіч узначаліў брыгаду электрамантажнікаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 верасня 1977 г. Мікалаю Мяфодзьевічу Дубкову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Мікалай Мяфодзьевіч Дубкоў працаваў на прадпрыемстве да выхаду на заслужаны адпачынак, быў узнагароджаны ордэнамі Леніна (19.09.1977) і «Знак Пашаны» (25.07.1966), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».