Дата рождения:
22.03.1924 Партызанаўка, вёска, Віцебскі раён
Дата смерти:
14.05.1992
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (жывёлавод, свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1975), узнагароджана ордэнамі Леніна (1975), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), медалямі
Варианты имени:
Курносава Анастасія Захараўна
Имена на других языках:
Курносова Анастасия Захаровна (русский);
1534 символа
Справка
Настасся Захараўна Курносава нарадзілася ў вёсцы Жыраспёры (з 1964 г. Партызанаўка) Віцебскага раёна ў сялянскай сям’і.
Атрымала пачатковую адукацыю, з адзінаццаці гадоў працавала ў мясцовым калгасе. У час Вялікай Айчыннай вайны заставалася на акупіраванай ворагам тэрыторыі.
Пасля вызвалення роднай вёскі ў лістападзе 1943 г. Настасся Курносава вярнулася ў калгас: працавала трактарысткай, была даяркай, затым перайшла ў свінагадоўлю. З першых дзён праявіла стараннасць і выключную працавітасць, настойліва вывучала перадавы вопыт і ўжывала яго на практыцы. Клапатлівым і ўважлівым доглядам дабілася паступовага павелічэння прыплоду парсючкоў і яго захавання. Высокая прадукцыйнасць працы Н.З. Курносавай па вырошчванні маладняку дазволіла калгасу «Расія» павялічыць вытворчасць і рэалізацыю свініны дзяржаве ўтрая.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лютага 1975 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць Настассі Захараўне Курносавай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Працы у свінагадоўлі Н.З. Курносава прысвяціла 35 гадоў свайго жыцця. У 1979 г. выйшла на заслужаны адпачынак. Неаднаразова выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў працоўных, была дэлегатам ІІІ з’езду калгаснікаў Беларусі. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1975), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».