Дата рождения:
13.03.1916 Руміна, вёска, Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
14.03.1992 Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (ільнавод), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі ВДНГ СССР
Варианты имени:
Сасноўская Дар'я Кузьмоўна
Имена на других языках:
Сосновская Дарья Кузьминична (русский);
1679 символов
Справка
Дар’я Кузьмінічна Сасноўская нарадзілася ў вёсцы Руміна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і сялян. З 16 гадоў працавала паляводам у калгасе імя В.У. Куйбышава. Пасля скасавання калгаса ў 1950 г. працягнула працаваць у аб’яднаным калгасе «Ленінская іскра» з цэнтрам у вёсцы Панізоўе.
У 1950-х гг. аграрыі Віцебшчыны шмат увагі надавалі развіццю льнаводства. Для вырошчвання лёну-даўгунцу ў панізоўскім калгасе былі створаны спецыялізаваныя льнаводчыя звёны. Увесну 1954 г. адно з іх узначаліла Д.К. Сасноўская. Каб атрымаць неабходныя веды, Дар’я Кузьмінічна вучылася ў прызнаных майстроў-ільнаводаў, настойліва авалодвала агратэхнікай вырошчвання гэтай культуры. На працягу сёмай пяцігодкі звяно Сасноўскай кожны год дамагалася высокіх ураджаяў, а ў завяршальным годзе сёмай пяцігодкі льнаводы сабралі ў сярэднім па 8,5 цэнтнераў насення і па 7,9 цэнтнерў валакна з гектара. Кожны гектар пасеваў даў калгасу 2197 рублёў прыбытку.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 г. за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, Дар’і Кузьмінічне Сасноўскай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
На чале калгаснага звяна Дар’я Кузьмінічна самааддана працавала да выхаду на заслужаны адпачынак у 1972 г. Неаднаразова з’яўлялася ўдзельніцай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, была ўзнагароджана медалямі і ганаровымі дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта. Выбіралася дэпутатам Аршанскага раённага і Панізоўскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».