Дата рождения:
19.05.1932 Замошша, вёска, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
24.06.2015 Мінск, г.
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (галоўны аграном, намеснік і старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1973), узнагароджаная ордэнамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), "Знак Пашаны" (1966), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
Фамилия в девичестве:
Дзягілева Лідзія Емяльянаўна
Варианты имени:
Сіроткіна Лідзія Емельянаўна
Имена на других языках:
Дягилева Лидия Емельяновна (русский); Сироткина Лидия Емельяновна (русский);
1986 символов
Справка
Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна нарадзілася ў вёсцы Замошша Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасял заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1957 г. была накіравана на пасаду галоўнага агранома ў калгас «Першамайск» Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Дзякуючы намаганням Л.Е. Сіроткінай ужо на наступны год калгас атрымаў ураджай збожжавых па 12,5 цэнтнераў з гектара. Павялічылася ўраджайнасць ільну, гародніны, бульбы.
У 1960–1961 гг. Лідзія Емяльянаўна загадвала аддзяленнем саўгаса «Старасельскі» Віцебскага раёна. З 1961 па 1977 гг. працавала галоўным аграномам калгаса «Перамога» Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 г. за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць у выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы, цукровых буракоў і іншых прадуктаў земляробства ў 1973 г. Лідзіі Емяльянаўне Сіроткінай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Пасля аб’яднання ў 1977 г. калгаса «Перамога» з калгасам «Беларусь» Лідзія Емяльянаўна ўзначальвала партарганізацыю і адначасова з’яўлялася намеснікам старшыні новай гаспадаркі. З 1982 па 1995 г. працавала старшынёй калгаса імя Дзімітрава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Кіраўнік гаспадаркі карысталася прызнаннем і павагай калгаснікаў, асабіста клапацілася аб здароўі вяскоўцаў.
Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1974–1979), Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985–1990), Віцебскага абласнога і Талачынскага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1966), медалямі. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак у 1995 г. жыла ў Талачыне і Мінску.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».