Дата рождения:
02.08.1941 Нясвіжскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
2012 Сноў, аг., Нясвіжскі раён, Мінская вобласць
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1976), узнагароджаная двума ордэнамі Леніна (1971, 1976), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), медалямі, ганаровы грамадзянін Нясвіжа
Имена на других языках:
Степанович Елена Андреевна (русский);
2180 символов
Справка
Алена Андрэеўна Сцепановіч нарадзілася ў акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёсцы Малаеды Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Сноўскай няпоўнай сярэдняй школы працавала ў саўгасе «Горны Сноў». Была занята ў паляводстве, праявіла сябе стараннай і добрасумленнай работніцай. У 1958 г. перайшла на свінагадоўчую ферму і прыняла групу з 24 парсючкоў. За кароткі тэрмін маладая свінарка набыла багаты вопыт, дамаглася выдатных поспехаў у павышэнні прадукцыйнасці жывёлы і стала прызнаным майстрам сваёй справы.
У гады восьмай пяцігодкі А.А. Сцепановіч дабілася высокіх паказчыкаў у сацыялістычным спаборніцтве сярод свінарак раёна і вобласці. У завяршальным годзе пяцігодкі выйшла пераможцам раённага спаборніцтва. З пачаткам дзясятай пяцігодкі ўключылася ва Усесаюзнае сацыялістычнае спаборніцтва за датэрміновае выкананне пяцігадовых планаў і паспяхова выканала прынятыя абавязацельствы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў у 1976 г. Алене Андрэеўне Сцепановіч было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Алена Сцепановіч неаднаразова ўдзельнічала ў працы Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР), адзначалася медалямі і ганаровымі дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта. У 1998 г. выйшла на заслужаны адпачынак, прымала актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі. Выбіралася дэпутатам Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання (1980–1985). Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1971, 1976), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), медалямі, мела званне «Ганаровы грамадзянін Нясвіжа» (2002).
Кожны год напярэдадні 8 сакавіка ў Снове адбываецца традыцыйны баскетбольны турнір памяці Героя Сацыялістычнай Працы А.А. Сцепановіч.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».