Дата рождения:
10.10.1922 Дзягавічы, вёска, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
педагог, Герой Сацыялістычнай Працы (1968), заслужаны настаўнік БССР, выдатнік народнай асветы БССР, узнагароджаная ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі
Фамилия в девичестве:
Серпікава Алена Іванаўна
Имена на других языках:
Манина Елена ивановна (русский); Серпикова Елена Ивановна (русский);
2128 символов
Справка
Алена Іванаўна Маніна (у дзявоцтве – Серпікава) нарадзілася ў вёсцы Дзягавічы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і.
Скончыла сямігадовую школу і ў 1936 г. паступіла ў Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча. Пасля яго заканчэння загадвала Баянаўскай пачатковай школай Глускага раёна і адначасова выкладала ў другім і чацвёртым класах.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны пражывала на акупіраванай тэрыторыі. Выконвала заданні партызан – распаўсюджвала лістоўкі, перадавала ім медыкаменты і прадукты. У красавіку 1942 г. уступіла ў партызанскі атрад брыгады імя В.У. Куйбышава. Прымала ўдзел у баявых аперацыях на варожых камунікацыях, была партызанскай сувязной, разведчыцай, мінёрам.
Пасля вызвалення Беларусі А.І. Маніна працавала настаўніцай у школах Любанскага і Гродзенскага раёнаў, узначальвала пачатковую школу ў вёсцы Запур’е, была намеснікам дырэктара Парэцкага дзіцячага дома. Завочна скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытута імя Янкі Купалы і з 1961 г. стала працаваць настаўніцай пачатковых класаў і выхавальніцай Парэцкай школы-інтэрната, створанай на базе дзіцячага дома.
Алена Іванаўна шмат увагі надавала актывізацыі вучэбнага працэсу, дамагалася высокай паспяховасці навучэнцаў праз умелае выкарыстанне ініцыятыў школьнікаў, ладзіла выставы дзіцячай творчасці, арганізоўвала семінары і метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лiпеня 1968 г. за вялікія заслугі ў справе навучання і камуністычнага выхавання Алене Іванаўне Манінай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Пасля выхаду на заслужаны адпачынак А.І. Маніна вярнулася ў роднае сяло. У 1987 г. яна была выбрана адказным сакратаром Крычаўскага райсавета ветэранаў вайны і працы.
Узнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1964), мела ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» (1967). Імя А.І. Манінай занесена ў Залатую кнігу гонару ВДНГ БССР.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».