Дата рождения:
20.10.1924 Варажбіты, вёска, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата смерти:
28.01.2007 Брэст, г.
Краткая справка:
будаўнік (кіраўнік комплекснай брыгады), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), заслужаны настаўнік працоўнай моладзі Беларусі (1981), ганаровы грамадзянін Брэста, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга
Имена на других языках:
Махнович Василий Данилович (русский);
1478 символов
Справка
Васіль Данілавіч Махновіч нарадзіўся ў вёсцы Варажбіты Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1944 г. у баях ва Усходняй Прусіі атрымаў цяжкае раненне. Пасля лячэння і дэмабілізацыі быў грузчыкам, качагарам. У 1951 г. В.Д. Махновіч стаў працаваць у будаўнічым трэсце № 8 горада Брэста. Авалодаў прафесіямі муляра, цесляра, бетоншчыка, мантажніка. Праз тры гады ўзначаліў комплексную будаўнічую брыгаду, якая пабудавала дваццаць аб’ектаў аховы здароўя і адукацыі, шэраг вытворчых збудаванняў на панчошным і дывановым камбінатах, некалькі будынкаў праектных інстытутаў, больш за 100 000 квадратных метраў жылля.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 г. за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Васілю Данілавічу Махновічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Увесь час у брыгадзе Махновіча вялася падрыхтоўка маладых будаўнікоў. Толькі за 1965–1970 гг. непасрэдна на вытворчасці было падрыхтавана да прафесійнай працы 126 маладых рабочых. У 1981 г. Васіль Данілавіч стаў заслужаным настаўнікам працоўнай моладзі БССР.
З 1985 г. В.Д. Махновіч знаходзіўся на заслужаным адпачынку. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971), Айчыннай вайны І-й ступені (1985), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958, 1973), медалямі. Ганаровы грамадзянін Брэста. Імя Героя носіць адна з вуліц абласнога цэнтра.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».