Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэна Леніна (пасмяротна)
Имена на других языках:
Мойзых Евгений Антонович (русский);
1316 символов
Справка
Яўген Антонавіч Мойзых нарадзіўся ў мястэчку Гермcкава Люблінскага ваяводства Польшчы ў сялянскай сям’і. У перыяд Першай сусветнай вайны з сям’ёй перасяліўся за Урал. Скончыў сельскую школу, працаваў на Чэлябінскай ДРЭС.
У 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. З ліпеня 1944 г. змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на 2-м Прыбалтыйскім фронце. 10 жніўня 1944 г. Яўген Мойзых узначаліў перадавы атрад чырвонаармейцаў, які на падручных сродках пераадолеў раку Айвіекстэ ў Латвіі, замацаваўся на невялікім плацдарме і прыкрываў кулямётным агнём пераправу падраздяленняў палка. Адбіў з байцамі пяць контратак праціўніка. Калі закончыліся боепрыпасы, уступіў у рукапашную схватку з гітлераўцамі і ў гэтым баі загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Яўгену Антонавічу Мойзыху пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пахаваны на вайсковых брацкіх могілках ля пасёлка Яункалснава Мадонскага краю Латвіі. Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна).
Імя Я.А. Мойзыха носіць вуліца ў вёсцы Белазёрскае Курганскай вобласці Расіі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.