Дата смерти:
24.02.1966 Полацк, г., Віцебская вобласць
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага саюза (1943), кавалер ордэнаў Леніна, Аляксандра Неўскага
Имена на других языках:
Писаренко Андрей Ефремович (русский);
1547 символов
Справка
Андрэй Яфрэмавіч Пісарэнка нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і рабочага. З 1924 г. працаваў тэхнікам-прарабам на прадпрыемствах дарожнага будаўніцтва ў Полацку. У 1927 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 1932–1935 гг. служыў у адным з падраздзяленняў НКУС БССР. У 1937 г. скончыў 2 курсы сельскагаспадарчага інстытута.
У 1939 г. А.Я. Пісарэнка быў паўторна прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу. Прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг., з чэрвеня 1941 г. ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Бранскім і Цэнтральным франтах.
Асабліва вызначыўся А.Я. Пісарэнка падчас бітвы на Дняпры ля вёскі Роцічы Кіеўскай вобласці ў верасні 1943 г. На подступах да гэтага населенага пункта гітлераўцы размясцілі пяхоту, артылерыю, два танкі з дэсантам. Андрэй Пісарэнка арганізаваў адбіццё атак пяхоты і танкаў ворага і забяспечыў рух наперад свайго батальёна. У гэтым баі ён быў цяжка паранены і страціў зрок.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 г. за паспяховае фарсіраванне ракі Дняпро, трывалае замацаванне плацдарма і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Андрэю Яфрэмавічу Пісарэнку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
З кастрычніка 1943 г. А.Я. Пісарэнка знаходзіўся ў адстаўцы. Працаваў старшынёй Уладзімірскай абласной арганізацыі Усесаюзнага таварыства сляпых, затым пераехаў у Полацк. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Аляксандра Неўскага, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».