Дата рождения:
04.05.1936 Андрэеўцы, вёска, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
2017
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (брыгадзір, загадчык вытворчага ўчастка), Герой Сацыялістычнай Працы (1976), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі
Варианты имени:
Ражко Эдвард Пятровіч
Имена на других языках:
Рожко Эдвард Петрович (русский);
1376 символов
Справка
Эдвард Пятровіч Рожка нарадзіўся ў вёсцы Андрэеўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў беднай сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы быў прызваны ў армію. Служыў у Ваенна-марскім флоце. Пасля звальнення ў запас працаваў у сельсавеце вёскі Андрэеўцы, затым узначальваў мясцовае аддзяленне сувязі. У 1965 г. скончыў курсы брыгадзіраў сельскай гаспадаркі і ўзначаліў паляводчую брыгаду, а потым вытворчы ўчастак калгаса «Светлы шлях» у сяле Паляны Смаргонскага раёна. У 1974 г. атрымаў дыплом Навагрудскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Актыўна ўкараняў у вытворчасць новыя гатункі ячменю і жыта, выкарыстоўваў дасягненні навукі. У 1976 г. Э.П. Рожка дамогся ўраджаю ў 41 цэнтнер збожжавых і 209 цэнтнераў бульбы з гектара.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў у 1976 г. Эдварду Пятровічу Рожку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1973, 1976), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), «Знак Пашаны» (1971), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».