Дата рождения:
02.08.1912 Першамайск, в., Салігорскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
11.04.1999 Салігорск, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік звяна па вырошчванні ільну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджаная ордэнам Леніна, медалямі
Имена на других языках:
Чадович Анастасия Кузьминична (русский);
1525 символов
Справка
Настасся Кузьмінічна Чадовіч нарадзілася ў вёсцы Першамайск Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1930 г. уступіла ў калгас «Шлях Леніна», працавала ў паляводстве. Яшчэ да вайны ўвайшла ў шэраг перадавых працаўніц калгаса.
Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкай акупацыі Н.К. Чадовіч працягнула працу ў калгасе, актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранай гаспадаркі. У 1950-х гг. перайшла ў ільнаводства і хутка здолела авалодаць майстэрствам вырошчвання гэтай складанай па агратэхніцы культуры. У 1956 г. узначаліла спецыялізаванае звяно па вырошчванні льну. Спалучэнне высокай агратэхнікі, своечасовай уборкі, ранняга рассцілання і стараннага сартавання дазволілі звяну Настассі Кузьмінічны сабраць па 7,8 цэнтнераў насення і 8,9 цэнтнераў валакна з кожнага гектара. Пры гэтым нумар валакна аказаўся самым высокім.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 г. за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, Настассі Кузьмінічне Чадовіч было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Ударна працавала Н.К. Чадовіч і ў гады восьмай і дзявятай пяцігодак. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, сельскага Савета дэпутатаў працоўных. У 1973 г. выйшла на заслужаны адпачынак і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Салігорск. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».