Дата рождения:
20.02.1937 Баранавічы, вёска, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
23.12.2009
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (аператар машыннага даення), Герой Сацыялістычнай Працы (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны», медалямі
Имена на других языках:
Чубрик Тамара Владимировна (русский);
872 символа
Справка
Тамара Уладзіміраўна Чубрык нарадзілася ў вёсцы Баранавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1962 па 1992 гг. працавала аператарам машыннага даення саўгаса «Карэлічы» ў вёсцы Палужжа Карэліцкага раёна. За дасягненне высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі неаднаразова ўзнагароджвалася ордэнамі і медалямі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 снежня 1983 г. за выдатныя поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве і праяўленую працоўную доблесць Тамары Уладзіміраўне Чубрык было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Тамара Чубрык узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны», медалямі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, з’яўляецца аўтарам кнігі «6 тонн молока от коровы».
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».