Дата рождения:
28.03.1923 Лоск, в., Валожынскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
17.07.1999
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік звяна па вырошчванні льну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Имена на других языках:
Володкевич Елизавета Трофимовна (русский);
1608 символов
Справка
Лізавета Трафімаўна Валадкевіч нарадзілася ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Рана засталася без бацькі і з малых гадоў дапамагала маці весці гаспадарку, працавала ў заможных сялян. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я Валадкевічаў дапамагала партызанам.
У 1949 г. Л.Т. Валадкевіч уступіла ў мясцовы калгас імя Дзяржынскага. Спачатку была занята на розных работах у паляводстве, затым перайшла ў ільнаводства. У 1958 г. узначаліла спецыялізаванае льнаводчае звяно, якое вяло ўвесь цыкл палявых работ ад падрыхтоўкі глебы і пасадкі насення да абмалоту трасты. У перыяд сёмай пяцігодкі звяно Валадкевіч дабілася высокіх ураджаяў ільну. Лізавета Трафімаўна неаднаразова выходзіла пераможцам штогадовага раённага сацыялістычнага спаборніцтва.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 г. за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, Лізавеце Трафімаўне Валадкевіч было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У наступныя гады Лізавета Трафімаўна пацвярджала высокае званне перадавой ільнаводкі, яе звяно ўдарна працавала над выкананнем заданняў восьмай і дзявятай пяцігодак. У 1970 г. калектыў быў удастоены звання «Лепшае звяно па вырошчванні лёну». На базе звяна Л.Т. Валадкевіч была створана школа перадавога вопыту, якую прайшлі дзясяткі кіраўнікоў ільнаводчых звёнаў раёна.
Лізавета Трафімаўна Валадкевіч узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».