Дата рождения:
12.12.1930 Цяраспаль, вёска, Слуцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
05.09.2001
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік механізаванавага звяна па вырошчванні бульбы), Герой Сацыялістычнай Працы (1973), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі
Имена на других языках:
Вашкевич Аркадий Прокофьевич (древнерусский);
2127 символов
Справка
Аркадзь Пракопавіч Вашкевіч нарадзіўся ў вёсцы Цяраспаль Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і сялян. У маленстве застаўся без бацькі і рана далучыўся да нялёгкай сялянскай працы.
У час Вялікай Айчыннай вайны падлеткам перажыў нямецкую акупацыю. Пасля заканчэння вайны скончыў пачатковую школу і пачаў працоўную дзейнасць у мясцовым калгасе. З 1950 па 1953 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі, пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску. Скончыў курсы пры Палажэвіцкай школе механізацыі сельскай гаспадаркі і з 1954 г. працаваў на машынна-трактарнай станцыі, а пасля яе рэарганізацыі стаў трактарыстам калгаса імя Энгельса.
У гады сёмай пяцігодкі А.П. Вашкевіч узначаліў бульбаводчае механізаванае звяно калгаса. Дзякуючы самаадданай працы механізатараў ураджайнасць бульбы на ўчастках звяна ўзрасла на 30 працэнтаў, значна знізіўся і сабекошт прадукцыі. У 1966 г. за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы ў перыяд сёмай пяцігодкі, А.П. Вашкевіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
У гады восьмай i дзявятай пяцігодак звяно Вашкевіча стала атрымліваць па 200–230 цэнтнераў бульбы з гектара. У трэці, вырашальны год дзявятай пяцігодкі, бульбаводы сабралі па 250 цэнтнераў клубняў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 г. за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць у выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы, цукровых буракоў і іншых прадуктаў земляробства ў 1973 г. Аркадзю Пракопавічу Вашкевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У наступныя гады Аркадзь Пракопавіч заставаўся ў шэрагу перадавых працаўнікоў раёна, нязменна дабіваўся высокіх паказчыкаў у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, быў адзначаны медалямі і дыпломамі. У 1992 г. выйшаў на заслужаны адпачынак. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».