Дата рождения:
20.07.1920 Баранкі, вёска, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць
Дата смерти:
24.03.1995
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (звеннявая паляводчай брыгады), Герой Сацыялістычнай Працы (1960), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі
Имена на других языках:
Белевец Анна Андреевна (русский); Белевец Анна Андриановна (русский);
1621 символ
Справка
Ганна Андрыянаўна Белявец нарадзілася ў вёсцы Баранкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1921–1939 гг. вёска ўваходзіла ў склад Брэсцкага павета Польскай Рэспублікі. Ганна атрымала пачатковую адукацыю ў мясцовай польскамоўнай школе. З малых гадоў працавала, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы.
Пасля ўз’яднання заходніх зямель Беларусі з Беларускай ССР Ганна Белявец была абрана сакратаром Відамлянскага сельсавета. У перыяд Айчыннай вайны працавала ў сваёй гаспадарцы. Пасля вайны разам з мужам уступіла ў калгас “Кастрычнік”.
Ганна Андрыянаўна была звеннявой паляводчай брыгады. Займалася вырошчваннем кок-сагызу, ільну і канапель. У канцы 1950-х гг. яе звяну было даручана вырошчванне цукровай кукурузы. Своечасовы пасеў, пастаянны догляд, рыхленне і падкормка падчас росту раслін далі свае вынікі: ураджайнасць склала больш за сто цэнтнераў з кожнага гектара.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1960 г. за выдатныя дасягненні ў працы і асабліва плённую грамадскую дзейнасць Ганне Андрыянаўне Белявец было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”.
У кастрычніку 1960 г. Ганна Белявец стала старшынёй Відамлянскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных. На новай пасадзе яна шмат часу прысвяціла добраўпарадкаванню вёскі, умацаванню матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, пашырэнню сеткі сельскіх культурна-бытавых аб’ектаў. У ліпені 1975 г. выйшла на заслужаны адпачынак. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.