Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства», 1953). У 1953–1985 гг. – супрацоўнік Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна, з 1966 г. – загадчык аддзела мастацтва, з 1977 г. – галоўны бібліёграф аддзела рэдкай і старадрукаванай кнігі.
Складальнік бібліяграфічных паказальнікаў: «Театральная Лениниана Белоруссии» (1976), «Белорусская музыкальная Лениниана» (1977), «Франциску Скорине посвященные» (1982). Аўтар артыкулаў па стварэнні сістэмы беларускай бібліяграфічнай Ленініяны, нататкаў бібліёграфа пра Францыска Скарыну і яго адносінах да першакрыніц, па творчасці М.Гусоўскага.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г.