Дата смерти:
25.04.1987 Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (брыгадзір, загадчык вытворчага ўчастка калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны»
Имена на других языках:
Гичан Антон Владимирович (русский);
1363 символа
Справка
Антон Уладзіміравіч Гічан нарадзіўся ў вёсцы Макаўляны Падляскага ваяводства Польшчы. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на прымусовых работах у Германіі. Пасля вызвалення з няволі ў 1945 г. удзельнічаў у апошніх баях вайны ў складзе Чырвонай Арміі.
Пасля вяртання на Радзіму пераехаў у сяло Янчукі Шчучынскага раёна, працаваў у калгасе “1 Мая”. У 1950 г. быў прызначаны брыгадзірам паляводчай брыгады. У 1956 г. брыгада А.У. Гічана сабрала па 145 цэнтнераў бульбы з гектара. Па ініцыятыве Антона Уладзіміравіча былі праведзены меліярацыйныя работы, наладжана добрая падкормка палёў. У 1966 г. ураджай бульбы склаў 230 цэнтнераў, а збожжавых і зернебабовых намалацілі больш за 27 цэнтнераў з кожнага гектара.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 чэрвеня 1966 г. за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак жыта, пшаніцы, грэчкі і іншых збожжавых і кармавых культур, Антону Уладзіміравічу Гічану было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Да 1972 г. А.У. Гічан загадваў вытворчым участкам калгаса, да 1976 г. – жывёлагадоўчай фермай, да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў начальнікам пажарна-вартаўнічай аховы калгаса. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны».
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».