Мікалай Трыфанавіч Азараў нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Магілёўскай вобласці. У 1950-я гг. быў прызваны на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы СССР. Служыў у шэрагах ваенна-марскога флоту. Пасля звальнення ў запас прыехаў працаваць у Данецкую) вобласць Украіны. Працоўную біяграфію звязаў са здабычай каменнага вугалю ў Данецкім вугальным басейне (Данбас). Быў горным рабочым, кіраўніком брыгады горнарабочых ачышчальнага забою камбіната «Арцёмвугаль».
Працаваў па-стаханаўску: быў перадавым работнікам вытворчасці. Высокіх вытворчых паказчыкаў на вуглездабычы дамогся ўжо ў перыяд выканання планавых заданняў сёмай пяцігодкі (1959–1965).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1966 г. за выдатныя заслугі ў выкананні заданняў сямігадовага плана па развіцці вугальнай і сланцавай прамысловасці і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў у працы Мікалаю Трыфанавічу Азараву было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Мікалай Азараў прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, быў дэпутатам Вярхоўнага савета Украінскай ССР (1967–1975). Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), медалямі.
Пасля выхаду на заслужаны адпачынак жыў у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці (Украіна).
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».