Дата рождения:
03.12.1924 Полацкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
31.07.2010 Віцебск, г.
Краткая справка:
работнік лёгкай прамысловасці (вязальшчыца), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), узнагароджана ордэнамі Леніна (1971) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі
Фамилия в девичестве:
Мельнова Анна Федоровна
Имена на других языках:
Артеменко Анна Федоровна (русский); Артёменко Анна Фёдоровна (русский);
2554 символа
Справка
Ганна Фёдараўна Арцёменка нарадзілася ў вёсцы Беляі Полацкага раёна ў сям’і сялян. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыла першы курс Полацкага педагагічнага вучылішча. З 1944 г. працавала эканамістам-табельшчыкам упраўлення сельскай гаспадаркі Полацкага райвыканкама. У 1948 г. выйшла замуж за інжынера-будаўніка з Віцебска і пераехала ў абласны цэнтр. Праз два гады ўладкавалася на Віцебскую панчошна-трыкатажную фабрыку імя КІМ (імя Камуністычнага інтэрнацыянала моладзі; з 1994 г. ААТ «Класіка індустрыі моды»; з 2019 г. не існуе). Займалася ўлікам прадукцыі, была кладаўшчыком паўфабрыкатаў панчошнага цэха. У 1955 г. Ганне Арцёменка стала вязальшчыцай, а праз сем гадоў ёй было прысвоена званне ўдарніка камуністычнай працы. Перадавая вязальшчыца не толькі здолела авалодаць прафесійнымі прыёмамі, але і навучылася хутка ліквідаваць дробныя непаладкі сваіх вязальных машын. З часам Г.Ф. Арцёменка стала штодня перавыконваць планавыя заданні: замест 470 пар паўшарсцяных шкарпэтак па плане рабіла 540 пар найлепшай якасці. Асабістае пяцігадовае заданне на 1966–1970 гг. яна завяршыла ў красавіку 1970 г., а дадатковая прадукцыя, выпушчаная Г.Ф. Арцёменка, склала амаль 100 тысяч пар мужчынскіх паўшарсцяных шкарпэтак.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 красавіка 1971 г. за выдатныя поспехі ў датэрміновым выкананні заданняў пяцігадовага плана і вялікі творчы ўклад у развіццё вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці Ганне Фёдараўне Арцёменка было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У тым жа годзе за самаадданую працу і паспяховае выкананне заданняў па вытворчасці якасных тавараў народнага спажывання калектыў Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Не менш ударна працавала Ганна Арцёменка ў наступныя гады: яе асабістая сярэдняя выпрацоўка за дзень складала 126 працэнтаў ад нормы. З 1980 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак у 1991 г. Г.Ф. Арцёменка працавала кантралёрам у сваім цэху.
Шмат часу прысвячала Ганна Фёдараўна выхаванню моладзі, выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога і Віцебскага гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных, была дэлегатам XV з’езда прафсаюзаў СССР (1972) і г.д. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі, у тым ліку бронзавым медалём ВДНГ СССР. Адзначана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў Міжнароднага інтэрнэт-праекта «Герои страны».