Дата рождения:
22.11.1935 Зальхаўе, вёска, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
1997? Салігорск, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
работнік хімічнай прамысловасці (шахцёр), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі
Имена на других языках:
Бабич Виктор Константинович (русский);
1661 символ
Справка
Віктар Канстанцінавіч Бабіч нарадзіўся ў сяле Зальхаўе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля завяршэння тэрміновай службы ў Савецкай Арміі працаваў шафёрам у Кустанайскай вобласці Казахстана, быў праходчыкам шахты ў Кемераўскай вобласці Расіі.
У 1962 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў на камбінаце «Беларуськалій» (цяпер ААТ «Беларуськалій»). Спачатку быў шафёрам аўтабазы, а з 1965 г. стаў праходчыкам, машыністам горнага камбайна. Праз год перайшоў у брыгаду выпрабавальнікаў камбайна ПК-8. У якасці выпрабавальніка В.К. Бабіч унёс шэраг каштоўных рацыяналізатарскіх прапаноў, што спрыяла ўдасканаленню машыны і яе запуску ў серыйную вытворчасць. Па заканчэнні выпрабаванняў стаў брыгадзірам. Дзякуючы яго намаганням за гады восьмай пяцігодкі (1966–1970) брыгада прайшла 39 тыс. пагонных метраў горных выпрацовак – на 4 тысячы метраў больш, чым прадугледжвалася планам, здабыла звыш плана 70 тыс. тон сільвінітавай руды і ўстанавіла чатыры ўсесаюзныя рэкорды.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавiка 1971 г. за выдатныя поспехі ў выкананні заданняў пяцігадовага плана, укараненне перадавых метадаў працы і дасягненне высокіх тэхнічных і вытворчых паказчыкаў Віктару Канстанцінавічу Бабічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Да выхаду на заслужаны адпачынак В.К. Бабіч працягваў працаваць ў вытворчым аб’яднанні «Беларуськалій». Прымаў удзел у грамадскім жыцці: выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1974–1979), быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Пераклад 2022 г. матэрыялаў Міжнароднага інтэрнэт-праекта «Герои страны».