Дата окончания:
30.09.1943 Церахоўка, г. п., Добрушскі раён, Гомельская вобласць
Краткая справка:
наступальная ваенная аперацыя войск Цэнтральнага фронту
Варианты названия:
Чарнігаўска-Прыпяцкая аперацыя; Чарнігаўска-Прыпяцкая аперацыя 1943 г.
Названия на других языках:
Черниговско-Припятская операция (русский); Черниговско-Припятская операция 1943 (русский); Черниговско-Припятская операция 1943 г. (русский);
2135 символов
Справка
Першым этапам бітвы за Дняпро была Чарнігаўска-Прыпяцкая наступальная аперацыя (26 жніўня – 30 верасня 1943 г.), якая праводзілася войскамі Цэнтральнага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі). У пачатку баявых дзеянняў, прарваўшы абарону праціўніка на галоўным напрамку, савецкія байцы вызвалілі буйныя ўкраінскія гарады Бахмач, Глухаў, Канатоп, Нежын, Ноўгарад Северскі, Чарнігаў і інш. 21 верасня часці 13 й арміі (камандуючы генерал палкоўнік М.П. Пухаў) выйшлі на левы бераг Дняпра і праз дзень пачалі фарсіраваць раку. З правага берага праціўнік вёў бесперапынны кулямётны і гарматны агонь, але салдаты і іх камандзіры на лодках, плытах, а таксама на спадручных плывучых сродках – пустых жалезных бочках з пад паліва і нават на плашч-палатках, набітых сенам, саломай ці сухім чаротам, – перапраўляліся цераз Дняпро. Воіны 360 га стралковага палка (камандзір палкоўнік М.І. Сташак) першымі ўступілі на беларускую зямлю і пры падтрымцы 129 й асобнай танкавай брыгады (камандзір палкоўнік М.В. Пятрушын) цэлы дзень вялі бой каля гарадскога пасёлка Камарын (на той час раённы цэнтр Палескай вобласці), які вызвалілі 23 верасня. У ходзе Чарнігаўска Прыпяцкай аперацыі Дняпро фарсіравалі і іншыя злучэнні Цэнтральнага фронту, воіны якіх захапілі плацдармы на правых берагах Прыпяці і Сожа. 26 верасня байцамі 65 й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.І. Батаў) быў вызвалены яшчэ адзін раённы цэнтр – гарадскі пасёлак Церахоўка (Добрушскі раён Гомельскай вобласці).
Вялікую дапамогу войскам наступаючай Чырвонай арміі аказвалі партызаны, якія адбівалі ў ворага і ўтрымлівалі на Дняпры і Прыпяці пераправы, зрывалі перавозкі тэхнікі. У выніку Чарнігаўска Прыпяцкай аперацыі савецкія войскі прасунуліся на 300 км на захад і замацаваліся на занятых плацдармах, што спрыяла правядзенню далейшых баявых дзеянняў па вызваленні Беларусі і Правабярэжнай Украіны. За фарсіраванне Дняпра і мужнасць, праяўленую ў баях за Камарын і навакольныя населеныя пункты, 33 салдаты і афіцэры былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1976 г. у Камарыне ў гонар воінаў вызваліцеляў быў узведзены мемарыял.