Дата рождения:
23/27/29.11.1910 Калеснікі, в., Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня
Дата смерти:
прапаў без вестак 07.10.1944, Карпаты, Украіна / Славакія
Краткая справка:
пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Псевдонимы:
Качкін, К.; Лірнік, З.; Мсцiслаўцы (сумесны з Куляшовым А. і Таўбіным Ю.)
Варианты имени:
Астапенка Дзмітрый Емяльянавіч
Имена на других языках:
Астапенко Дмитрий Емельянович (русский);
1754 символа
Справка
З сям’і настаўнікаў.
Псеўданімы: К. Качкін, Клім Качкін, (з Ю. Таўбіным); Язэп Качкін, Мсьцiслаўцы (з А. Куляшовым і Ю. Таўбіным); З. Лірнік.
Разам з сям’ёй пераехаў на радзіму бацькі ў в. Сяргееўка (1920). Паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, у 1929 г. перавёўся ў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум, які скончыў у 1931 г. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Валодаў чэшскай, польскай, нямецкай мовамі. Супрацоўнік Беларускай кніжнай палаты (з лета 1929) пры Дзяржбібліятэцы БССР. Член літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Член БелАПП (з 1930). Удзельнік Першага ўсесаюзнага з’езда польскіх пралетарскіх пісьменнікаў. Арыштаваны па справе «Беларускай народнай грамады» (16.03.1933). Асуджаны на 3 гады высылкі, Арлова-Розаўскае аддзяленне, Сіблаг. У 1935 г. вызвалены. З 1936 г. жыў у г. Маскве, працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры СШ № 252. Паўторна арыштаваны (05.12.1936). Асуджаны ў кастрычніку 1937 г. на 8 гадоў пазбаўлення волі. У гады вайны жыў у Маскве, пісаў вершы, праходзіў ваенную спецпадрыхтоўку (1942–1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з 09.1944). Прызваны Маскоўскім ГВК, радавы.
Працы: друкаваўся з 1926 г. Кнігі вершаў «На ўсход сонца: першая кніга вершаў», «Краіне», «Абураныя» (Мінск, 1931–1932); стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры (раман «Вызваленне сіл», няскончаны, надрукаваны ў часопісе «Маладняк». 1932. № 7–8); «Выбранае» (Мінск, 1957), паэтычны зборнік «Змітрок Астапенка» (Мінск, 1968), зборнік «Пад шум дажджу: вершы, паэмы, лісты» (Мінск, 1991); перакладаў на беларускую мову творы расійскай літаратуры ХХ ст.
Мемарызацыя: прозвішча сярод іншых на дошцы памяці пісьменнікаў, загінулым у Вялікую Айчынную вайну, Саюз пісьменнікаў Беларусі, г. Мінск.