Нарадзіўся на ст. Вярхоўцава, Кацярынаслаўская губ., цяпер ст. Каменскага р-на, Днепрапятроўская вобл.
Скончыў 7 класаў СШ, г. Кіеў (1931). Вучань слесара ў Школе ФЗВ (01.09.1931–01.09.1933), слесар (01.09.1933–10.04.1934) паравоза-рамонтнага завода, г. Кіеў. Скончыў рабфак Індустрыяльнага інстытута, г. Кіеў (1935), 2 курсы будаўнічага інстытута, г. Кіеў (1937), артылерыйска-тэхнічнае вучылішча, г. Ленінград (1943), курсы ўдасканальвання тэхнічнага саставу пры артылерыйска-мінамётным вучылішчы, г. Ленінград (1943). Член ВКП(б) з 07.1942 г.
Прызваны ў рады РСЧА РВК г. Кіева (07.08.1937). Курсант (01.10.1937–04.09.1939), камандзір узвода курсантаў (04.09.1939–26.12.1942), намеснік камандзіра батарэі курсантаў (26.12.1942–26.02.1943). Ваентэхнік 2-га рангу (04.09.1939). Старшы тэхнік-лейтэнант (11.04.1942). Паступіў у распараджэнне Упраўлення кадраў артылерыі Чырвонай арміі (15.11.1943–18.05.1944). Старшы памочнік начальніка аддзела артылерыйскага забеспячэння, Рыбінскі, Бранскі, Брэсцкі артылерыйскія лагеры (13.11.1944–18.04.1946). Капітан артылерыйска-тэхнічнай службы (29.05.1945).
Пасля вайны працягваў службу ў радах арміі. Памочнік начальніка артылерыйскага забеспячэння Брэсцкага вучэбнага акружнога артылерыйскага лагера (18.04–08.10.1946), Беларуская ваенная акруга. Начальнік артылерыйскага забеспячэння 42-га гвардзейскага механізаванага палка 12-й гвардзейскай механізаванай дывізіі (08.10.1946–04.07.1947), Беларуская ваенная акруга. Інспектар па прыборах Інспекцыі ўпраўлення артылерыйскага забеспячэння (04.07–11.10.1947), Беларуская ваенная акруга. Начальнік аддзялення тэхнічнага кантроля Рухомай артылерыйскай майстэрні (11.10.1947–09.06.1950), БВА. Маёр артылерыйска-тэхнічнай службы (28.06.1949).
Праходзіў службу на адным з Курыльскіх астравоў. Начальнік артылерыйскага ўзбраення 184-й танка-самаходнага палка 6-й кулямётна-артылерыйскай дывізіі (09.06.1950–31.05.1952), востраў Шумшу, Далёкаўсходняя ваенная акруга. Маёр тэхнічнай службы (20.06.1951).
У распараджэнні Камандуючага БВА (31.05–14.08.1952). Начальнік дывізійнай артылерыйскай рамонтнай майстэрні 8-й механізаванай дывізіі 28-й арміі (14.08.1952–15.07.1954), БВА. Начальнік майстэрні 92-й дывізійнай артылерыйскай рамонтнай майстэрні 8-й механізаванай дывізіі 28-й арміі (15.07.1954–01.11.1955). Камандзір батарэі радыётэхнічных станцый 6-й школы артылерыйскіх майстроў (01.11.1955–20.06.1958). Камандзір батарэі радыёлакацыйных станцый зенітнай артылерыі 6-й радыёлакацыйнай школы (20.06.1958–10.11.1960). У распараджэнні Камандуючага войскамі БВА (10.11–28.12.1960). Звольнены ў запас у званні маёра (29.12.1960).
Пажарны гаспадарчага аддзела Дзяржбібліятэкі БССР (14.07.1988–07.01.1991).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (19.11.1951), Чырвонага Сцяга (30.12.1956), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За баявыя заслугі” (06.10.1947), “За адвагу на пажары” (14.06.1958).