Нарадзілася ў в. Белае, Славянасербскі пав., Кацярынаслаўская губ. (цяпер пасёлак, Алчэўскі р-н, Луганская вобл.). З сям’і рабочых.
06.1936 – 07.1938 гг. – выхавацель дзіцячага сада Фрунзенскага раённага аддзела народнай адукацыі, г. Масква. 1937–1940 гг. – вучоба на вячэрніх курсах Дашкольнага педагагічнага вучылішча № 7, г. Масква. Прысвоена кваліфікацыя “Выхавацель дзіцячага садка”. Жнівень 1938 – снежань 1939 гг. – праца справаводам Цэнтральнай школы міліцыі, г. Масква. Сакавік/снежань 1940 – май 1941 гг. – тэхнік на заводзе імя С. М. Кірава, г. Ленінград. 1940 – студзень 1944 гг. – тэхнік-інструментальшчык на заводзе імя С. М. Кірава. Перажыла блакаду Ленінграда (8.09.1941–27.01.1944). Люты – лістапад 1944 гг. – служба ў радах РСЧА.
Снежань 1963 – верасень 1964 гг. – працавала ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце торфу рахункаводам-касірам, г. Мінск. 01.09.1964 – 1.09.1965 г. – слухачка курсаў машынапісу пры Акружным доме афіцэраў, г. Мінск. 09.02.1966–14.07.1967 гг. – малодшы бібліятэкар Дзяржбібліятэкі БССР. 23.10.1967– г. зноў прынята на працу ў Дзяржбібліятэку БССР на пасаду бухгалтара, 16.12.1968 г. звольнена.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (06.04.1985).