З сям’і сялян. Нарадзіўся ў в. Нізкі, Магілёўская губ., цяпер Крычаўскі р-н., Магілёўская вобл.
Скончыў 7 класаў школы, в. Паланіца, Крычаўскі р-н, БССР (1936). Вучоба ў Ветэрынарнай школе (1938–1939), г. Ветка, Гомельская вобл., прысвоена кваліфікацыя “Ветэрынарны фельдчар”. Працаваў па спецыяльнасці ў ветэрынарных лячэбніцах, г. Навагрудак, г. Баранавічы (1939–1941). У радах РСЧА (10.06.1941–16.02.1944). З ліпеня 1941 г. прызваны Крычаўскім РВК Магілёўскай вобл. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Лінейны наглядчык, тэлеграфіст вузла сувязі, авіясігнальшчык 182-га асобнага батальёна сувязі 20-га дэсантна-стралковага корпуса, радавы. Ваяваў на Паўднёвым, Закаўказскім, Паўднёва-Каўказскім франтах. Быў цяжка ранены (08.1943). Праходзіў лячэнне ў палявых рухомых шпіталях № 83237, 77. У сакавіку 1944 г. накіраваны ў адпачынак на 6 месяцаў па месцы жыхарства. Інвалід вайны ІІІ групы.
Старшыня калгаса “Камінтэрн”, в. Нізкі, Магілёўская вобл. (1945–1947). Загадчык склада (1946–1947), старшы качагар (1947/1948–1951) жыллёва-камунальнай канторы трэста Белтрактарбуд. Памочнік бібліятэкара Дзяржбібліятэкі БССР (16.10.1951–15.04.1952).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), медалі “За абарону Каўказа” (1943), “За адвагу” (07.04.1944).